“Галіяфы”* – незалежнае выдавецтва, заснаванае ў 2007 годзе. Мае сваю аднайменную кнігарню ў Мінску, а таксама інтэрнэт-краму www.halijafy.by. Рухавіком і дырэктарам “Галіяфаў” з’яўляецца паэт і мастак Зміцер Вішнёў.
Выдавецтва спецыялізуецца на выданні мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў. Другі важны накірунак — дзіцячыя кнігі на беларускай мове.
Акрамя таго, нам падабаецца займацца кнігамі па мастацтву і выданнямі, якія даследуюць з розных бакоў сучасную Беларусь.
Кнігі “Галіяфаў” неаднаразова адзначаліся літаратурнымі прэміямі, у тым ліку двойчы прэміяй “Кніга году”.
* Галіяфы – найбуйнейшыя ў свеце жукі, жывуць у Афрыцы. Назва выдавецтва паходзіць з “афрыканістычных” ідэяў культавага ў 90-я гады беларускага літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ”.